BE RU EN

80 адсоткаў ІП на рынку «Ждановічы» не працуюць

  • 4.03.2015, 16:45

Большасць гандлёвых месцаў на найбуйнейшым рынку Менска закрытыя.

Аб гэтым піша БелаПАН.

Карэспандэнтка агенцтва пабывала на рынку ў Ждановічах і пераканалася, што амаль 80 адсоткаў індывідуальных прадпрымальнікаў спынілі ці прыпынілі працу.

Нагадаем, нядаўна ў Беларусі прайшоў Форум прадпрымальнікаў, на якім улады паставілі крыж на надзеях прадпрымальнікаў развязаць канфлікт: з 1 сакавіка ў дзеянне ўваходзіць нашумелы Указ №222 і гандляваць без належных суправаджальных дакументаў будзе забаронена. У выпадку парушэнняў іпэшнікаў будуць штрафаваць на 9 мільёнаў, а тавар будзе канфіскоўвацца.

Цягам апошніх некалькіх месяцаў ішлі масавыя стыхійныя праверкі і канфіскацыі.

1 сакавіка прадпрымальнікі наўпрост не выйшлі на працу. Так, у Менску і ў рэгіёнах пуставалі ўсе найбуйнейшыя рынкі. Палова ІП патлумачылі сваю адсутнасць «адпачынкам». Многія «з'ехалі за таварам» ці адкрыта абвясцілі, што прыпыняюць працу да высвятлення ўсіх абставін.

Апошнія навіны