Дзмітрый Тымчук: Мы павінны быць гатовыя да наступу Пуціна
- 6.03.2015, 21:11
Баевікі імітуюць адвод узбраення.
Народны дэпутат і каардынатар «Інфармацыйнага супраціву» Дзмітрый Тымчук распавёў «Громадске ТВ», да якіх «ноў-хаў» звяртаюцца баевікі, каб не адводзіць цяжкае ўзбраенне ад лініі размежавання.
Паводле ягоных слоў, забіраючы тэхніку з аднаго сектару фронту, тэрарысты вязуць яе на іншы або адводзяць толькі няспраўнае ўзбраенне на рамонт і пераабсталяванне.
«Я не магу сказаць адназначна, што Пуцін заўтра дасць каманду аб наступе, але мы павінны быць гатовыя да такога сцэнару», - заявіў Дзмітрый Тымчук.
Нагадаем, 12 лютага ў Менску закончыліся перамовы лідараў «нармандскай чацвёркі» аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Вынікам стала прыняцце Дэкларацыі прэзідэнтаў Украіны, Францыі, РФ, і канцлеркі Нямеччыны ў падтрымку Комплексу захадаў для выканання Менскіх пагадненняў. Многія экспэрты ацэньваюць пагадненні як нявыгадныя для Украіны і называюць іх «капітуляцыяй Еўропы».
Украіна і міжнародныя арганізацыі неаднаразова заяўлялі аб тым, што баевікі ДНР і ЛНР парушаюць умовы замірэння.