Крыніца: Перамовы «нармандскай чацвёркі» ішлі цяжка
- 6.03.2015, 19:35
Перамовы прадстаўнікоў МЗС краін «нармандскай чацвёркі» ў Бэрліне закончыліся.
Яны праходзілі «цяжка, на іх ўзнікалі некаторыя праблемы». Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу.
Адзначаецца, што перамовы доўжацца ўжо больш за 5 гадзін.
Раней паведамлялася, што сустрэча будзе доўжыцца да 14.00 (16.00 менскага часу). Расею на перамовах прадстаўляе намеснік кіраўніка МЗС Рыгор Карасін.
На перамовы таксама былі запрошаныя прадстаўнікі АБСЕ, у тым ліку спецпрадстаўнік кантактнай групы Хайдзі Тальявіні і старшыня Спецыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) ва Украіне Эртугрул Апакан.
Пастанова аб правядзенні сустрэчы прадстаўнікоў МЗС была прынятая паводле вынікаў праведзенай 2 сакавіка тэлефоннай размовы лідараў краін «нармандскай чацвёркі», у якую ўваходзяць Украіна, Нямеччына, Францыя ды Расея.