Інкасатар «Беларусбанка»: Мне што, са зброяй ісці па заробак
- 7.03.2015, 11:20
Супрацоўнікам «Беларусбанка» таксама скарацілі заробкі.
Пра гэта сайту паведаміў чытач charter97.org, які працуе ў банку інкасатарам.
«У знакамітым «Беларусбанку» таксама парэзалі заробкі. І рэвізорскія праверкі адна за адной - толькі для таго, каб хоць нейкае парушэнне знайсці і абкрасці народ... Я працую інкасатарам, і ў мяне забралі надбаўку за прафмайстэрства за тое, што дырэкцыя банка не можа выбіць крэдыт з завода. Дык гэта атрымліваецца, мне што са зброяй ісці за грашыма??? Бязмежжа. ШОС», - напісаў супрацоўнік «Беларусбанка» ў рэдакцыю.
Нагадаем, што многія беларускія прадпрыемствы адчуваюць цяжкасці з выплатай заробкаў. Ужо некалькі месяцаў запар паступаюць паведамленні аб пераводзе прадпрыемстваў на чатырох-і трохдзёнку, аб няпоўных выплатах заробкаў, іх памяншэнні, а таксама аб прымусовым выпраўленні ў адпачынак за свой кошт.