BE RU EN

Ілля Яшын: Трэба затрымаць не «стрэлачнікаў», а заказчыкаў забойства Нямцова

  • 7.03.2015, 14:29

З нагоды затрымання супрацоўнікамі ФСБ меркаваных забойцаў Барыса Нямцова выказаўся ягоны паплечнік.

На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Ілля Яшын напісаў:

«Дырэктар ФСБ Бортнікаў паведаміў прэзідэнту Пуціну, што затрыманыя нейкія Анзор Губашаў і Заур Дадаеў. Праваахоўныя органы ўважаюць іх за выканаўцаў забойства нашага таварыша.

Складана судзіць, рэальныя гэта выканаўцы ці следства пусцілі па ілжывым следзе. Ніякіх істотных дэталяў пакуль няма, акрамя агульных каментароў ФСБ. У той жа час Бортнікаў заявіў, што ў сілавікоў ёсць вычарпальныя довады іх віны ўключна з запісамі камер назірання з месца забойства, дзе дакладна бачныя твары затрыманых. Будзем дамагацца, каб гэтыя довады былі апублікаваныя. ФСБ павінна пераканаўча і публічна давесці, што затрыманыя сапраўды датычныя да злачынства.

Пры гэтым вельмі важна, каб справа не абмежавалася затрыманнем стрэлачнікаў - няхай гэта будуць рэальныя забойцы ці не. Ключавая задача: усталяванне і затрыманне заказчыкаў. Нярэдка ў такіх рэзанансных справах усё зводзіцца толькі да затрымання выканаўцаў, што дазваляе ўладам атрымаць прыгожую карцінку на ТВ. Але калі заказчыкі здолеюць пазбегнуць адказнасці, практыка палітычных забойстваў, несумненна, працягнецца.

Калі следства сапраўды зацікаўленае ў выяўленні заказчыкаў, то абавязанае праверыць на датычнасць да гэтага злачынства ўсіх высокапастаўленых чыноўнікаў, якіх крытыкаваў Нямцоў цягам апошніх гадоў. Усіх – уключна з прэзідэнтам Расеі.

Што тычыцца «каўказскага следу», то многія экспэрты, з якімі я кантактаваў на гэтым тыдні, паказвалі на «нахабны чачэнскі стыль выканання» гэтага забойства. У тым жа дзёрзкім стылі, што быў застрэлены Нямцоў, раней забівалі асабістых ворагаў Рамзана Кадырава - Ямадаева ў Маскве, Яндарбіева ў Катары».

Апошнія навіны