Краіна бясплатнай працы (Відэа)
- 9.03.2015, 11:02
Колькасць беларусаў, якім не выплачваюць або затрымліваюць заробак, расце з пачатку года.
Паводле звестак Белстата, толькі паводле стану на 1 сакавіка гэтага года аж 510 арганізацый у нашай краіне мелі пратэрмінаваныя запазычанасці ў выплаце заробку на агульную суму больш за 300,6 млрд. Сваіх грошай чакаюць 87300 работнікаў, паведамляе «Белсат».
Многія беларускія прадпрыемствы адчуваюць складанасці з выплатай заробкаў супрацоўнікам. Ужо некалькі месяцаў запар маюцца паведамленні аб пераводзе прадпрыемстваў на чатырох- і трохдзёнку, аб няпоўных выплатах заробкаў, іх памяншэнні, а таксама аб прымусовым выпраўленні ў адпачынак за свой кошт.
Колькасць беларусаў, якім не выплачваюць або затрымліваюць заробак, расце з пачатку года. Так, на 1 студзеня пратэрмінаваная запазычанасць заробкаў была ў 20 прадпрыемстваў перад 3 тысячамі работнікаў на агульную суму Br22,1 млрд, на 1 лютага - у 277 прадпрыемстваў перад 49 тысячамі работнікаў на суму Br171 млрд.