BE RU EN

Прэзідэнт Малдовы адмовіўся ехаць у Маскву 9 траўня

  • 1.04.2015, 9:48

Прэзідэнт Малдовы Нікалае Цімофці прыняў пастанову не ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях з нагоды 70-годдзя завяршэння Другой сусветнай вайны.

Пра гэта паведамляе мясцовае выданне Unimedia, піша «Лiга.нет».

Так, са слоў прэс-аташэ кіраўніка дзяржавы Влада Цуркану, гэтую дату Нікалае Цімофці наважыў адзначыць разам з ветэранамі вайны на радзіме ў Малдове. Акрамя гэтага, да ўдзелу ва ўрачыстасцях запрошаныя падраздзяленні Нацыянальнага войска Малдовы, якія таксама не пройдуць парадам па Маскве.

Такім чынам, Цімофці стаў адным з многіх еўрапейскіх і сусветных лідараў, якія адмовіліся ад удзелу ў мерапрыемствах у Маскве праз расейскую акупацыю Крыма і развязаную на Данбасе вайну.

Нагадаем, на 9 траўня адмовіліся прыехаць у Маскву прэзідэнт ЗША Барак Абама, канцлерка ФРГ Ангела Мэркель, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск, а таксама прэзідэнты Польшчы Браніслаў Камароўскі, Славеніі Борут Пахар, Фінляндыі Саўлі Нійнісьцё, Славакіі Андрэй Киска і Балгарыі Росен Плеўняліеў.

Апошнія навіны