Лукашэнка выступіць з пасланнем 22 красавіка
- 10.04.2015, 10:43
22 красавіка дыктатар звернецца са штогадовым пасланнем да беларускага народа і «нацыянальнага сходу».
Пра гэта стала вядома TUT.BY.
У пастанове «савета рэспублікі», апублікаванай на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, гаворыцца, што да канца красавіка павінна быць праведзенае сумеснае паседжанне «савета рэспублікі» і «палаты прадстаўнікоў» для заслухоўвання паслання Лукашэнкі. Як гаворыцца ў пастанове, пасяджэнне будзе праведзенае «пасля атрымання згоды кіраўніка дзяржавы».
Лукашэнка штогод выступае з пасланнем. На мерапрыемства запрашаюцца вышэйшыя службовыя асобы краіны, сябры ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.
Традыцыйна выступ кіраўніка дзяржавы з пасланнем транслююць у жывым эфіры праз тэлеканал «Беларусь 1» і Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Тэлеверсія паслання дублюецца ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.
Фота: Reuters