Туск і Юнкер наведаюць Кіеў 27 красавіка
- 15.04.2015, 16:41
На саміт Украіна-ЕЗ і Міжнародную канферэнцыю ў падтрымку Украіны прыбудуць старшыні Еўрапейскага Звязу і Еўрапейскай Камісіі.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Мінэканомікі Украіны Айварас Абрамавічус, паведамляе "Інтэрфакс".
"Канферэнцыя ("Міжнародная падтрымка для Украіны" - ІФ) як раз пройдзе на наступны дзень пасля саміту Украіна-ЕЗ 27 красавіка. Яна адбудзецца ў Кіеве. Мы ведаем, што там будзе Дональд Туск і Жан-Клод Юнкер", - сказаў Абрамавічус на прэс-канферэнцыі ў Кабінеце міністраў у сераду.
Пры гэтым ён не назваў прозвішчаў іншых замежных лідараў, якія ўжо пагадзіліся ўдзельнічаць у канферэнцыі, паведаміўшы, што пра гэта будзе абвешчана пазней.
Фота: PAP