BE RU EN

Беларуса ў Расеі пасадзілі ў турму за заклікі вярнуць Крым Украіне

  • 17.04.2015, 19:49

Маскоўскі акруговы вайсковы суд прысудзіў да двух гадоў калоніі-пасялення 22-гадовага грамадзяніна Беларусі.

Малады чалавек быў прызнаны вінаватым паводле артыкулу 205.2. КК РФ (публічныя заклікі да ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або публічнае апраўданне тэрарызму), якая прадугледжвае да пяці, а ў выпадку выкарыстання СМІ - да сямі гадоў калоніі, паведамляе kriminalnn.ru.

Паводле звестак следства, сістэмны адміністратар аднаго з ніжагародскіх прадпрыемстваў у кастрычніку 2014 на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы друкаваў фатаздымкі ды рабіў запісы, у якіх выказваў сваё стаўленне да падзеяў ва Украіне, заклікаў «забіваць маскалёў», «вярнуць Крым Украіне» ды іншае. Сярод фатаздымкаў і малюнкаў, напрыклад, быў такаі, дзе ўкраінскі салдат ірве расейскі сцяг і топча герб.

Рашэннем суда быў прысуджаны да 2 гадоў калоніі-пасялення. Ці прызнаў падсудны сваю віну, не ўдакладняецца.

Апошнія навіны