Moody's панізіла рэйтынг дзяржаблігацый Беларусі
- 18.04.2015, 11:41
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's панізіла доўгатэрміновы рэйтынг дзяржаўных аблігацый Беларусі на адну прыступку - з "В3" да "Саа1".
Прагноз па рэйтынгу - "негатыўны", паведамляецца ў прэс-рэлізе агенцтва.
Як тлумачыцца ў заяве Moody's, паніжэнне рэйтынгу Беларусі звязанае з пагаршэннем перспектыў абслугоўвання краінай замежнай запазычанасці і са зніжэннем аб'ёмаў фінансавай падтрымкі з боку Расеі, а таксама з асцярогамі з нагоды ўстойлівасці беларускай эканамічнай мадэлі.
Спецыялісты агенцтва прагназуюць, што ў гэтым годзе ВУП Беларусі скароціцца на 2,3 адсоткі, а ў наступным - на 0,1 адсотка.
Нагадаем, рэйтынгавае агенцтва Moody's паставіла рэйтынгі дзяржаўных аблігацый Беларусі на перагляд 24 лютага. Гэтая пастанова выклікала незадаволенасць у Мінфіне - у ведамстве адзначылі, што гэтая пастанова "прынятая без ўсебаковага аналізу сітуацыі ў эканоміцы Рэспублікі Беларусь".
На наступны дзень, 25 лютага, Moody's змясціла на перагляд у бок паніжэння доўгатэрміновыя дэпазітныя рэйтынгі ў нацыянальнай і замежнай валюце шасці беларускіх банкаў - Беларусбанка, Белаграпрамбанка, БПБ-Ашчадбанка, Белінвестбанка, Менскага транзітнага банка і Дэльта Банка.