BE RU EN

Кірыл Сілівончык падзякаваў беларусам за падтрымку

  • 23.04.2015, 20:20

Некалькі гадзін таму з Кірылам сустрэўся адвакат.

Кірыл Сілівончык прызнае, што парушыў законы РФ і гатовы цалкам адбыць прызначанае судом пакаранне.

Як паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павал Юхневіч, абскарджваць прысуд Кірыл не збіраецца:

«Настрой у яго баявы. Ён быў вельмі здзіўлены ўвагай да сябе і глыбока ўдзячны ўсім каму неабыякавы ягоны лёс. На гэты момант ён чакае этапу ў калонію-паселішча. Этапаванне можа адбыцца кожнага дня. Асабіста ў мяне, такая пазіцыя Кірыла выклікае глыбокую павагу. Я думаю, яму будзе вельмі прыемна атрымліваць лісты і тэлеграмы ад усіх тых, хто за яго турбуецца. І яшчэ: з ягоных слоў, ён асуджаны за рэпост».

Апошнія навіны