Мікалай Статкевіч: «Таму-сяму пара звярнуцца да спецыяліста»
- 24.04.2015, 17:19
Палітвязень адказаў на абвінавачванні Лукашэнкі.
Словы палітыка з ягонага турэмнага ліста прыводзяцца ў спецыяльна створанай паплечнікамі Статкевіча старонцы ў «Фэйсбуку».
«Адзін дзеяч рэгулярна распаўсюджвае ілжывую інфармацыю аб выказванні мной жадання «стаць героем».
Ніколі такога глупства не казаў, чаму сведкамі дзясяткі даносчыкаў, якія заўсёды побач усе гэтыя гады. Можа, у гэтага дзеяча ўжо «глюкі», як тут кажуць, з'явіліся і ён іх блытае з рэальнасцю? Хай бы схадзіў да спецыяліста», - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, у пачатку красавіка адказваючы на пытанне журналіста Bloomberg, ці трэба, каб пяць кандыдатаў у прэзідэнты пасля выбараў 2010 года апынуліся ў турме, а адзін да гэтага часу там сядзеў, Лукашэнка заявіў: «Абсалютна не трэба. Гэта шкодна, перш за ўсё для мяне. Але яны ж пайшлі [у турму] не таму, што яны былі кандыдатамі ў прэзідэнты. Вы ж пагадзіцеся, што яны для мяне ніякімі канкурэнтамі не былі?.. Але яны парушылі закон, груба парушылі закон. Гэта было звязана з дэстабілізацыяй становішча ў краіне».
«Чацвёра не хацелі быць у турме. Яны не ў турме. Адзін, які сёння знаходзіцца там, ён хоча быць вязнем, і ён мяркуе, што «вось я буду вязнем, гэта зробіць мяне героем у Беларусі». Ну, думаць не забаронена, хочаш так - хай будзе так», - дадаў дыктатар.