BE RU EN

Мемарыял памяці Нямцова зноў раскідалі

  • 25.04.2015, 20:15

У Маскве ўчынены напад на народны мемарыял на месцы забойства палітыка Барыса Нямцова.

З Вялікага Маскварэцкага моста ў суботу раніцай былі вывезеныя ўсе кветкі, свечкі і плакаты, паведамляе «Радыё Свабода». Адказнасць за пагром узялі на сябе чальцы радыкальнай групоўкі «Расейскі вызваленчы рух SERB».

Праз некалькі гадзін пасля пагрому мемарыял быў адноўлены.

Пагромы на месцы забойства Барыса Нямцова актывісты SERB ладзілі ўжо некалькі разоў. Кветкі і свечкі з народнага мемарыяла вывозілі і камунальныя службы Масквы. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падчас «Жывой лініі» 16 красавіка выказаўся супраць знішчэння мемарыяла памяці Нямцова.

Апошнія навіны