BE RU EN

Нарвэгія следам за ЕЗ павялічыла санкцыі супраць Расеі

  • 25.04.2015, 21:24

Нарвэгія прыняла павялічаны «чорны спіс» для Расеі і ваеўнікоў ДНР і ЛНР, у які былі ўнесеныя 19 фізічных і 9 юрыдычных асоб.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве МЗС каралеўства, якая паступіла сёння ў прадстаўніцтва ТАСС. Прынятыя змены датычацца спісу асоб, чые замежныя рахункі павінны быць замарожаныя ў адпаведнасці з апошнімі пастановамі ЕЗ», - адзначаецца ў дакумэнце.

У новую рэдакцыю спісу ўключаныя пяць расейцаў: намеснік міністра абароны Расеі Анатолій Антонаў, першы намеснік міністра абароны Расеі Аркадзій Бахін, народны артыст СССР і дэпутат Дзяржаўнай думы Іосіф Кабзон, дэпутат Дзяржаўнай думы ад КПРФ Валерый Рашкін, а таксама начальнік галоўнага аперацыйнай управы расейскага Генштаба Андрэй Картаполаў.

Акрамя таго, у спіс занесеныя імёны 14 прадстаўнікоў кіраўніцтва ваеўнікоў ДНР і ЛНР. Усім ім забаронены ўезд на тэрыторыю Нарвэгіі, іхнія актывы ў нарвэжскіх банках у выпадку выяўлення павінны быць заблакаваныя.

У 2014 годзе ўрад Нарвэгіі прыняў пастарнову далучыцца да санкцый Еўразвязу ў дачыненні да Расеі. Краіна, якая не ўваходзіць у ЕЗ, увяла абмежаванні для расейскай эканомікі, аналагічныя агульнаеўрапейскім. Гаворка ідзе пра сэктаральня эканамічныя санкцыі і прыняцце павялічанага спісу асоб і кампаній, чые фінансавыя актывы на тэрыторыі краіны будуць замарожаныя.

Нагадаем, Расея ў сакавіку 2014 года пасля ўводу войскаў анэксавала ўкраінскі Крым і пачала дэстабілізаваць сітуацыю на Данбасе. Пры беспасярэднім удзеле расейскіх спецслужбаў і падтрымцы расейскага войска на ўсходзе Украіны былі створаныя так званыя Данецкая і Луганская «народныя рэспублікі». РФ пастаўляе тэрарыстам зброю і накіроўвае на Данбас наймітаў і свае рэгулярныя войскі.

Праз гэтыя дзеянні ЗША, Еўразвяз, Канада, Японія, Аўстралія і шмат іншых краін увялі санкцыі супраць Расеі.

Украіна, нягледзячы на прыняты парламэнтам і падпісаны прэзідэнтам у верасні 2014 года закон аб санкцыях, дагэтуль так і не ўвяла санкцыі ў дачыненні да Расеі. Згодна з законам, пастанова аб ужыванні санкцый павінна прымацца Радай нацыянальнай бяспекі і абароны і ўводзіцца ў дзеянне ўказам прэзідэнта.

Апошнія навіны