Лукашэнка: «Усіх гультаёў прымусім працаваць»
- 26.04.2015, 15:29
Дыктатар паведаміў, што новы падатак - гэта толькі першы крок.
Пра гэта Лукашэнка паведаміў падчас размовы з жыхарамі Слаўгарада і Слаўгарадскага раёна, паведамляе БелТА.
Ён адзначыў, што некаторыя крытыкуюць прыняты дакумент аб барацьбе з "дармаедамі". У сувязі з гэтым ён сказаў: "Сумленных людзей не пакрыўдзім, а гультаёў прымусім працаваць".
"Гэта толькі першы крок, - растлумачыў правадыр. - Мы людзям паказалі - кожны павінен працаваць. Трэба, каб усё было справядліва. Мы паглядзім, як лепш, і будзем маніторыць сітуацыю. Нам трэба "выцягнуць" з грамадства п'яніц, зладзюг, дармаедаў. Гэта сур'ёзная праблема".
Нагадаем, 2 красавіка Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб "дармаедах". Беспрацоўныя цяпер будуць выплачваць збор у суме 20 базавых велічынь, за нявыплату збору прадугледжаны штраф ад двух да чатырох базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.