Дэмі Мур падтрымала Мікалая Статкевіча
- 26.04.2015, 17:48
Вядомая галівудская актрыса Дэмі Мур сустрэлася з лідарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Саннікавым на Седонскім форуме, арганізаваным Інстытутам Джона Макейна.
Дэмі Мур падтрымала беларускіх палітвязняў і падпісала паштоўку Мікалаю Статкевічу. Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.Андрей Санников.
«Пазнаёміўся з Дэмі Мур на Седонскім Форуме, які праводзіць сенатар Макейн. Расказаў ёй пра палітвязняў у Беларусі. Дэмі, якая цяпер актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю, прасіла перадаць ім словы салідарнасці, падтрымкі і падпісала паштоўку Мікалаю Статкевічу: «Мікалай! Трымайцеся - пра вас памятаюць! Жыве Беларусь! Дэмі Мур», - паведаміў Андрэй Саннікаў.
Седонскі форум з'яўляецца штогадовым мерапрыемствам, якое праводзіцца Інстытутам Джона Макейна. У ім удзельнічаюць найбуйнейшыя амерыканскія і міжнародныя палітыкі ды экспэрты. Форум праходзіць каля горада Седона ў штаце Арызона з 2012 года.