Туск перад самітам ушануе памяць Герояў Нябеснай сотні
- 27.04.2015, 11:41
Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск перад пачаткам саміту Украіна-ЕЗ ушануе герояў Майдана.
Пра гэта паведамляе прэс-служба прадстаўніцтва ЕЗ ва Украіне, паведамляе «ЕўраПраўда».
Як адзначаецца, перад пачаткам афіцыйнай праграмы Дональд Туск наведае Алею Герояў Нябеснай сотні і аддасць даніну павагі героям Майдана.
Нагадаем, саміт Украіна-ЕЗ будзе прысвечаны рэалізацыі Пагаднення аб асацыяцыі і палітычных і эканамічных рэформах, уключаючы пытанні фінансавай і іншай дапамогі Еўразвязам.