Дональд Туск: Ва Украіны магутны вораг, але яна можа разлічваць на дапамогу сяброў
- 27.04.2015, 14:07
Аднак гэтай дапамогі можа быць недастаткова.
Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што Украіна ў барацьбе з магутным ворагам можа разлічваць на дапамогу сяброў. Пра гэта ён заявіў пасля ўскладання кветак на вуліцы Герояў Нябеснай сотні ў Кіеве, паведамляе РБК-Украіна.
"У вас магутны вораг, але ў вас шмат сяброў, вы можаце разлічваць на дапамогу ад іх. Дапамогі недастаткова, калі вы самі не будзеце мяняць Украіну. У гэтым святым месцы нізка схіляю галаву перад героямі Майдана", - сказаў ён.
Сёння ў Кіеве адбудзецца саміт Украіна - ЕЗ. У МЗС краіны заяўлялі, што ў кіеўскім саміце маюць намер узяць удзел прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск.
Намесніца кіраўніка МЗС Украіны Алена Зеркаль паведаміла, што на саміце будзе разглядацца пытанне імплементацыі Украінай і выкананне другой фазы плана лібералізацыі бязвізавага рэжыму, пытанне працягу трохстаронняга газавага дыялогу, пытанні забеспячэння выканання Пагаднення аб асацыяцыі, пытанне выдачы Украіне макрафінансавай дапамогі, а таксама пытанне ўкраінскай перспектывы ў плане пашырэння ЕЗ.