BE RU EN

Пятро Парашэнка сустракаецца з лідарамі ЕЗ у Кіеве

  • 27.04.2015, 14:22

Пасля сустрэчы пачнецца рабочы абед, дзе стораны абмяркуюць рэалізацыю менскіх пагадненняў.

У Кіеве праходзіць сустрэча ў фармаце "тэт-а-тэт" прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, прэзідэнта Еўракамісіі Жан-Клода Юнкера, прэзідэнта Еўрарады Дональда Туска. Пасяджэнне пачалося адразу пасля афіцыйнай цырымоніі сустрэчы ўдзельнікаў саміту Украіна-ЕЗ каля будынку Адміністрацыі прэзідэнта, піша "Корреспондент".

А 13:00 пачаўся рабочы абед, падчас якога ўдзельнікі абмяркуюць рэалізацыю менскіх пагадненняў ды іншыя пытанні, пасля чаго пачнецца пленарнае пасяджэнне.

Нагадаем, сёння ў Кіеве стартуе саміт Украіна-ЕЗ. Плануецца, што падчас саміту стораны, сярод іншага, абмяркуюць пытанні ўкаранення Пагаднення аб асацыяцыі; палітычныя і эканамічныя рэформы ва Украіне, уключаючы фінансавую ды іншую дапамогу ЕЗ, вайну ва ўсходняй Украіне і ўкараненне менскіх пагадненняў, рэгіянальныя пытанні і падрыхтоўку да будучага саміту "Усходняга партнёрства" ў Рызе.

У прадстаўніцтве ЕЗ падкрэсліваюць, што гэта будзе першы саміт, які пройдзе ў кантэксце новай Дамовы аб асацыяцыі, якая была падпісаная ў чэрвені мінулага года.

Апошнія навіны