Прэзідэнт Вугоршчыны адмовіўся прыехаць у Маскву 9 траўня
- 27.04.2015, 15:39
Янаш Адэр наважыў не ехаць у Маскву на 9 траўня, дзе гэтым днём будуць адзначаць 70-ю гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны.
Пра гэта паведамляе вугорскі рэсурс 444.hu са спасылкай на адміністрацыю кіраўніка дзяржавы, інфармуе «Европравда».
Як адзначаецца, у адпаведнасці з рэкамендацыямі Еўракамісіі пастанавілі, што Вугоршчыну на святкаваннях будзе прадстаўляць амбасадар у Расеі.
Раней Масква накіравала шэрагу сусветных лідэраў запрашэнні наведаць урачысты парад у гонар 70-й гадавіны Перамогі. Ад паездкі ў Маскву ўжо адмовіліся прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі.
Амэрыканскі лідэр Барак Абама таксама не прыедзе ў Расею 9 траўня. Як паведаміла Канцылярыя брытанскага прэм'ера Дэвіда Кэмэрана, ён таксама адмовіўся наведаць Маскву.
Прыязджаць у Маскву на вайсковы парад 9 траўня адмовілася і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, аднак яна мерыцца прыляцець у расейскую сталіцу 10 траўня і разам з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным ускласці кветкі да магілы невядомага жаўнера ля крамлёўскага муру.