BE RU EN

Уладзімір Пуцін: Праз санкцыі Расея страціла больш за $160 мільярдаў

  • 27.04.2015, 17:03

Расейскі прэзідэнт заявіў аб тым, што ў выніку санкцый ягоная краіна не далічылася $160 млрд.

Пра гэта паведамляе gazeta.ru.

"Мы недаатрымалі 160 млрд, а летась нашы прадпрыемствы і банкі павінны былі выплаціць існыя крэдыты перад замежнымі партнёрамі на суму, большую за $130 млрд, і ў гэтым годзе - плюс яшчэ 60 млрд. Але, мабыць, хтосьці разлічваў на нейкі калапс", - сказаў Уладзімір Пуцін на Савеце заканадаўцаў у Пецярбургу.

Ён таксама заявіў пра тое, што расейская эканоміка з лёгкасцю пераадолела штучныя бар'еры, звязаныя з санкцыямі.

Нагадаем, Расея ў сакавіку 2014 года пасля ўводу войскаў анэксавала ўкраінскі Крым і пачала дэстабілізаваць абстаноўку на Данбасе. Пры непасрэдным удзеле расейскіх спецслужбаў і падтрымцы расейскага войска на ўсходзе Украіны былі створаныя так званыя Данецкая і Луганская «народныя рэспублікі». РФ пастаўляе тэрарыстам зброю і накіроўвае на Данбас наймітаў і свае рэгулярныя войскі.

Праз гэтыя дзеянні ЗША, Еўразвяз, Канада, Японія, Аўстралія і многія іншыя краіны ўвялі санкцыі супраць Расеі.

Апошнія навіны