Джо Байдэн: Крэмль баіцца моцнай Украіны
- 28.04.2015, 11:04
Санкцыі супраць Расеі патрэбна падоўжыць да поўнага выканання менскіх пагадненняў, перакананы віцэ-прэзідэнт ЗША.
Шчасная і абноўленая Украіна - гэта тое, чаго баіцца Крэмль. Таму Украіне жыццёва важна прадаўжаць рэформы, нягледзячы на тое, што яна ўжо дамаглася поспеху. Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, выступаючы сёння, 28 красавіка, на донарскай канферэнцыі ў Кіеве, піша liga.net.
«Страх Крамля - квітнеючая, рэфармаваная Украіна. Рэформы (для Украіны) - гэта не пытанне добрага ўраду, гэта пытанне бяспекі», - падкрэсліў ён.
Байдэн перакананы ў тым, што санкцыі, якія былі ўведзеныя супраць Расеі праз яе агрэсію ў Данбасе і анэксію Крыма, павінны быць прадоўжаныя да поўнага выканання менскіх пагадненняў і аднаўлення межаў Украіны.
Віцэ-прэзідэнт ЗША таксама адзначыў ужо праведзеныя рэформы, між іншым, падатковую. Ён заклікаў Украіну прыняць антытраставае заканадаўства і прадаўжаць барацьбу з карупцыяй.