BE RU EN

Лукашэнка выступіць з пасланнем 29 красавіка

  • 28.04.2015, 20:57

29 красавіка дыктатар звернецца са штогадовым пасланнем да беларускага народу і "нацыянальнага сходу".

Пачатак мерапрыемства - аб 11.00. Выступ будзе транслявацца ў жывым эфіры на тэлеканале "Беларусь 1" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу дыктатара.

Першапачаткова планавалася, што Аляксандр Лукашэнка выступіць з пасланнем 22 красавіка - на гэтую дату арыентавалі журналістаў, хоць афіцыйна яна не называлася. Затым высветлілася, што мерапрыемства пераносіцца ў сувязі з афіцыйным візітам Лукашэнкі ў Грузію, які прайшоў 22-24 красавіка.

У 2014 годзе Лукашэнка выступіў з пасланнем 22 красавіка.

Апошнія навіны