BE RU EN

Хірург заявіў аб перасячэнні «Начнымі ваўкамі» межаў ЕЗ

  • 30.04.2015, 12:52

Праз якую менавіта мяжу байкеры змаглі трапіць на тэрыторыю Еўразвязу не ўдакладняецца.

Чальцы расейскага мотаклуба «Начныя ваўкі» перайшлі мяжу, нягледзячы на перашкоды з боку кіраўніцтва розных краін ЕЗ. Пра гэта заявіў лідар клуба Аляксандр Залдастанаў мянушкаю Хірург, паведамляе ў афіцыйным LiveJournal Начных ваўкоў.

ФОТА: NIGHTWOLVES-RU.LIVEJOURNAL

«Нягледзячы на тое што па ўсіх памежных пастах раздадзеныя ўказанні - «не пускаць НВ», нашы ўсё ж такі перайшлі мяжу», - пра гэта паведаміў Хірург. «Цяпер хлопцы адправіліся запланаваным маршрутам. Мэта - Браціслава. Там яны павінны сустрэцца з байкерамі з Балканскай паўвыспы» , - піша чалец мотазгуртавання.

Пры гэтым не ўдакладняецца, праз якую менавіта мяжу байкеры змаглі трапіць на тэрыторыю Еўразвязу. Таксама невядомая колькасць чалавек, якіх прапусцілі праз памежны пост.

Пазней у эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва» адзін з каардынатараў мотапрабег у гонар 70-годдзя Перамогі Андрэй Баброўскі паведаміў, што байкеры заехалі на тэрыторыю Чэхіі.

ФОТА: NIGHTWOLVES-RU.LIVEJOURNAL

«Частка нашых удзельнікаў у Астраве знаходзяцца, так як мы плануем мерапрыемствы з консульствам у гонар 70-годдзя вызвалення Астравы», - заявіў Баброўскі, адзначыўшы, што байкеры рухаюцца па запланаваным маршруце. Сам ён знаходзіцца ў Маскве, бо ягоная віза была ануляваная.

Нагадаем, што незадоўга да гэтага Літва не ўпусціла васьмярых байкераў з расейскага клуба «Начныя ваўкі». Іх развярнулі на мяжы з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю. Частка байкераў спрабавала ўехаць у Літву ўжо пасля таго, як іх развярнулі польскія памежнікі.

26 красавіка паведамлялася, што дзве сотні расейскіх байкераў заехалі ў Польшчу, нягледзячы на забарону. Пазней Хірург паведаміў, што гэтыя байкеры не бяруць удзел у мотапрабегу да 70-годдзя Перамогі.

Раней замежнапалітычныя ўстановы Польшчы і Чэхіі забаранілі ўдзельнікам прабегу ўязджаць на тэрыторыю сваіх краін. Акрамя таго, Нямеччына пазбавіла ўязных віз лідараў мотаклуба «Начныя ваўкі».

Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters

Апошнія навіны