Марына Адамовіч: Сябры, дзякую за падтрымку
- 30.04.2015, 12:54
Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча падзякавала за падтрымку.
Марына Адамовіч на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісала, што яна ўжо знаходзіцца дома.
«Дарагія сябры! Дзякуй вялікі за падтрымку, за добрыя словы! Я - дома, трошкі адляжуся і буду ў парадку. Не хвалюйцеся, калі ласка! Мне вельмі прыемна, што столькі добрых людзей адгукнулася. Вясны вам у сэрцах!» - напісала яна.
Марына Адамовіч трапіла ў аварыю, калі вярталася з калоніі, дзе адбывае пакаранне яе муж Мікалай Статкевіч. Са слоў яе сына, аўтамабіль быў разбіты цалкам, адбылося лабавое сутыкненне, але спрацавалі падушкі бяспекі. Некаторы час Марына Адамовіч знаходзілася ў лякарні ў Круглым Магілёўскай вобласці.