Шандаровіч пра Лукашэнку: Усё ж у галаве павінны быць мазгі
- 30.04.2015, 14:19
Расейскі публіцыст пракаментаваў некаторыя заявы Лукашэнкі, якія прагучалі падчас учорашняга паслання.
Прынамсі, Віктар Шандаровіч звярнуў увагу на патрабаванне беларускага дыктатара «узяць усіх габрэяў пад кантроль», з якім той звярнуўся да кіраўніка Менскага аблвыканкама Сямёна Шапіры.
«Дурань Лука. Так пашанцавала з Пуціным, толькі перастаў быць «апошнім тыранам Еўропы»... Усё ж у галаве павінны быць мазгі», - напісаў ён, публікуючы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» спасылку на навіну аб новай ідэі Лукашэнкі.
Нагадаем, праваабаронца Таццяна Равяка накіравала электронны зварот у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з просьбай правесці пракурорскую праверку даручэння Лукашэнкі «ўзяць усіх габрэяў пад кантроль».