BE RU EN

Завінавачаных «дармаедаў» не выпусцяць за мяжу

  • 6.04.2015, 8:11

«Сацыяльным утрыманцам» паабяцалі цяжкасці пры выездзе за мяжу.

Пра гэта заявіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» міністарка працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна, піша БелаПАН.

З яе слоў, «дармаедаў» будуць вылічаць шляхам «накладання баз звестак». «Ёсць міжустаноўчае ўзаемадзеянне, - адзначыла Шчоткіна. - Гэтыя пытанні ўжо цалкам адпрацаваныя. Ёсць базы звестак. Шляхам накладання пэўных баз звестак будуць вылічвацца людзі, якія не ўдзельнічаюць у працоўнай дзейнасці, не зарэгістраваныя як ІП, не рамеснікі, не натарыусы, не вайскоўцы і г.д. І гэтыя адкарэкціраваныя спісы потым будуць накіроўвацца ў Міністэрства падаткаў і збораў, а яно накіруе іх у свае тэрытарыяльныя органы».

Мар'яна Шчоткіна паабяцала для сацыяльных утрыманцаў, у якіх ёсць абавязкі перад падатковымі органамі, цяжкасці пры выездзе за мяжу, што прадугледжана дзейным заканадаўствам.

«Канстытуцыяй гарантуецца права на працу. Ніхто нікога не прымушае працаваць. Прымусовай працы ў краіне няма. Прапісаная асобна норма, што калі чалавек жыве з нейкага пэўнага прыбытку, то адпаведна, ён павінен выплачваць з яго таксама плацяжы. І калі велічыня гэтых плацяжоў не меншая чым 20 базавых велічынь, тады ўважаецца, што ён таксама фінансуе дзяржаўныя выдаткі», - адзначыла міністарка.

З яе слоў, самы асноўны напрамак дэкрэта - мы ўсе купляем прадукты харчавання, мы ўсе плацім камунальныя плацяжы. «Але грошы не бяруцца з атмасферы. Заўсёды ёсць нейкі крыніца даходу. Яна павінна быць легалізаваная. І кожны чалавек, жывучы ў грамадстве, павінен разумець, што ён таксама адказвае за тое грамадства, у якім пражывае», - заявіла Шчоткіна.

2 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Беларусы, якія не працавалі больш за 183 каляндарных дзён у годзе, прызнаюцца дармаедамі і павінны аплаціць збор у суме 20 базавых велічынь (3 млн 600 тыс. рублёў). Ад выплаты падатку вызваляюцца інваліды, пенсіянеры, шматдзетныя сем'і, студэнты, дзеці да 18 гадоў, а таксама тыя, хто фактычна не быў у Беларусі больш за 183 дзён - але адсутнасць у краіне прыйдзецца даводзіць.

За нявыплату збору за «дармаедства» прадугледжаны штраф ад двух да чатырох базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Апошнія навіны