BE RU EN

Грэцыя не будзе прасіць у Расеі фінансавую дапамогу

  • 8.04.2015, 15:07

Афіны хочуць развязаць свае праблемы наконт запазычанасцяў у рамках Еўрапейскага Звязу.

Улады Грэцыі не звярталіся да Расеі з просьбай аб наданні фінансавай дапамогі. Пра гэта паведамляе ў сераду агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка ўрада Грэцыі, піша "Корреспондент".

"Мы не прасілі аб фінансавай дапамозе", - сказаў прадстаўнік урада перад пачаткам перамоваў паміж расейскім прэзідэнтам і грэцкім прэм'ерам. "Мы хочам развязаць нашы праблемы з запазычанасцю...унутры еўразоны", - дадаў суразмоўца агенцтва.

Днём раней міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў таксама сказаў, што Грэцыя пакуль не звярталася да Расеі з просьбай аб крэдыце.

Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас павінен сустрэцца ў Маскве з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуцінам у сераду. Прадстаўнік грэцкага ўрада заявіў, што лідары дзвюх краін абмяркуюць эканамічнае супрацоўніцтва і двухбаковыя інвестыцыі і экспарт, але даў зразумець, што Грэцыя будзе рабіць гэта ў рамках ЕЗ.

Прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц папярэдзіў Цыпраса напярэдадні візіту ў Маскву, каб пазіцыя Грэцыі не ішла насуперак з лініяй ЕЗ у санкцыях у дачыненні да Расеі.

Нагадаем, раней Алексіс Цыпрас заявіў, што Грэцыя не згодная з санкцыямі Захаду супраць Расеі. З ягоных слоў, стасункам паміж РФ і Грэцыяй апошнімі гадамі быў нанесены ўдар, бо папярэдні ўрад Грэцыі не рабіў нічога, каб змяніць палітыку ЕЗ у дачыненні да Расеі.

Апошнія навіны