BE RU EN

Ярмошына: Выбары - як жыццё. Мы ж ведаем, чым яно скончыцца

  • 14.05.2015, 14:18

Галоўная фальсіфікатарка выбараў у Беларусі не хавае сваіх намераў.

Лідзія Ярмошына патлумачыла, чаму трэба праводзіць выбары прэзідэнта, нягледзячы на прадказальны вынік, паведамляе "Еўрарадыё".

"Ведаеце, я наогул не магу падумаць, што выбары можна скасаваць. Я юрыстка, я выдатна ведаю, што законы павінны выконвацца... Якім бы прадказальным ні было нашае жыццё (а ўсе мы ведаем, чым яно скончыцца), мы ж усё роўна жывем. Так і выбары", - заявіла яна. Гэта заява прагучала 14 траўня на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама.

Кіраўніца ЦВК таксама дадала, што згодна з Канстытуцыяй Беларусі прэзідэнцкія выбары могуць быць скасаваныя толькі ў выпадку вайны або ў выпадку надзвычайнага становішча. "Дзякуй богу, гэтага пакуль няма", - кажа Ярмошына.

Яна таксама пацвердзіла, што найбольш імавернай датай правядзення "прэзідэнцкіх выбараў" з'яўляецца 15 лістапада, і выказала задавальненне тым, што ў кампаніі ў якасці кандыдатаў збіраюцца ўдзельнічаць жанчыны. "Я станоўча да гэтага стаўлюся, абсалютна пазітыўна. Жанчына - гэта такі ж чалавек, як і мужчына", - паведаміла Лідзія Ярмошына.

Апошнія навіны