BE RU EN

Барыс Акунін: Канчатковая мэта гэтага маршруту - падзенне бяздарнага рэжыму

  • 16.05.2015, 16:04

Сітуацыя ў Расеі цяпер нагадвае перыяд перад рэвалюцыяй 1917 года.

Такое меркаванне выказаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" расейскі пісьменнік Барыс Акунін (Рыгор Чхарцішвілі).

"Як жа ўсё цяпер тое, што адбываецца, падобнае на міждарэвалюцыйны перыяд 1907 - 1917 гадоў. Тая ж самаздаволеная дурасць зверху, той жа масавы шапказакідальніцкі патрыятызм знізу, тыя ж дробязныя сваркі ўнутры апазіцыі. І роспач "прагрэсіўнай грамадскасці", і "тэорыя малых спраў", і шматзначныя шыкоўныя ўрачыстасці ў гонар стагоддзя Барадзіна і трохсотгоддзя дома Раманавых", - мяркуе ён.

Барыс Акунін называе некаторыя адрозненні падзей стогадовай даўнасці ад сучасных.

"Усе моцна прытушаныя, дэгераізаваныя. Замест барыкад - гулянні з белымі стужачкамі. Замест тэрактаў - скокі ў царкве. Замест некалькіх тысяч "сталыпінскіх гальштукаў"- некалькі дзясяткаў арыштаў. Замест сусветнай вайны - "гібрыдная". Замест хвалі самагубстваў - "пара ўцякаць". Замест крывавых пагромаў - інтэрнэт-агрэсія. Замест данскіх казакоў на вуліцах - аперэтачныя, - напісаў Акунін. - Ёсць падставы спадзявацца, што канчатковы пункт гэтага маршруту - падзенне бяздарнага рэжыму, атрымаецца такім жа рэдукаваным падабенствам семнаццатага года. А ні на што большае ў цяперашняй сітуацыі спадзявацца ўжо не даводзіцца".

Апошнія навіны