На мосце ў цэнтры Менска вывесілі транспарант "Мы памятаем"
- 17.05.2015, 12:18
Банер з партрэтамі зніклых лідараў апазіцыі з'явіўся ў раёне станцыі метро «Маладзёжная».
Як стала вядома charter97.org, актывісты замацавалі яго на мосце над чыгуначнымі шляхамі. На транспаранце пералічаныя імёны зніклых палітычных і грамадскіх дзеячаў - Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага, а таксама зроблены надпіс «Мы памятаем».
Нагадаем, 16 чысла кожнага месяца адзначаецца Дзень салідарнасці з палітвязнямі і сем'ямі выкрадзеных лідараў апазіцыі. У гэты дзень акцыі ў падтрымку пераменаў у Беларусі праходзяць у нашай краіне і за мяжой.