BE RU EN

Гомельскага журналіста затрымалі за здымкі суда

  • 22.05.2015, 18:15

Кастуся Жукоўскага затрымалі на ўласным судзе, дзе яго трэцім разам судзілі за "незаконны выраб прадукцыі СМІ".

Суд прызнаў журналіста-фрылансера вінаватым і пакараў штрафам 4,5 мільёна рублёў, паведамляе "Еўрарадыё".

На выхадзе з суду Кастуся Жукоўскага і ягонага калегу Наталлю Крывашэй затрымалі і нават выклікалі групу захопу, бо ахоўнік суда націснуў "трывожную кнопку".

"Мы выйшлі з суда, і я пачаў фатаграфаваць шыльду. Тут міліцыянт у мяне выхоплівае штатыў і выганяе нас. Мы пайшлі даведацца яго асабовыя звесткі. А ён уключае "трывожную кнопку". Мы засталіся чакаць міліцыі. Нас адвезлі ў РАУС, узялі тлумачэнні і адпусцілі", - распавёў Кастусь Жукоўскі.

Журналісты правялі ў аддзеле міліцыі больш за тры гадзіны. Са словах Жукоўскага, пратаколаў на іх міліцыянты не складалі. Толькі патлумачылі, што да адміністрацыйных будынкаў цяпер падвышаная ўвага.

Нагадаем, яшчэ ў лютым за фатаграфаванне Акадэміі навук быў затрыманы фотакарэспандэнт "Камсамольскай праўды" Дзмітрый Ласько. Потым затрымалі блогера ў Іўі, бо той фатаграфаваў ЗАГС і кінатэатр.

Апошнія навіны