BE RU EN

БХД разлічвае трапіць у Кнігу Гінэса

  • 26.05.2015, 15:16

«Беларуская хрысціянская дэмакратыя» атрымала рэкордную колькасць адмоваў у рэгістрацыі з надуманых прычын.

Актывісты нагадваюць, што апошняя партыя ў Беларусі была зарэгістраваная 15 гадоў таму, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Хочам, каб улада нарэшце сур'ёзна паставілася да нашай прапановы працаваць у рамках заканадаўства», - кажа сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Георгій Дзмітрук. - Для нас вельмі важна, каб дзяржава перастала ціснуць і перайшла ў прававое поле, і там даводзіла сваю перспектыўнасць. Для нас важна выйсці на новы ўзровень стасункаў з дзяржавай. Таму мы хочам прыцягнуць увагу, і ўважаць гэта нават за акцыю пратэсту, бо парушаюцца асноўныя правы палітычных партый і арганізацый, якія не могуць зарэгістравацца цягам апошніх амаль 20-ці гадоў».

На сапраўдны момант БХД мае чатыры адмовы ў рэгістрацыі партыі. Не змаглі зарэгістраваць і ніводную з абласных арганізацый хрысціянскіх дэмакратаў. Пасля правядзення партыйнага з'езду 13 чэрвеня, на які плануецца запрасіць і прадстаўнікоў Кнігі рэкордаў Гінэса, плануецца падача чарговай заяўкі на рэгістрацыю ў катэгорыі «Самая шматлікая колькасць адмоваў у рэгістрацыі партыі».

Апошнія навіны