Мікашэвіцкага актывіста затрымалі за ўлёткі пра палітвязняў
- 26.05.2015, 20:52
Віталя Каліноўскага затрымалі за расклейванне на аўтобусных прыпынках інфармацыйных улётак пра беларускіх палітвязняў.
У Мікашэвіцкім раённым аддзяленні актывіста пратрымалі больш за дзве гадзіны, канфіскавалі ўлёткі і склалі на яго адміністрацыйны пратакол за «распаўсюд улётак нерэкламнага характару», паведамляе «Радыё Рацыя».
- Патрабавалі, каб я прызнаўся, што я ўсюды расклейваў улёткі сам. Улёткі, на тэму палітвязняў. Заўтра суд над Юрыем Рубцовым у Пружанскім раённым судзе. І вельмі важна, каб людзі ведалі, што ў нас ёсць палітвязні, якія не могуць свабодна выказваць сваё меркаванне.
Як распавёў Віталь Каліноўскі вызначана ўжо прыкладная дата суда паводле ягонай справы - не пазней за 12 чэрвеня.