У цэнтры Берасця вывесілі банер «Лукашенко, проваливай»
- 27.05.2015, 9:50
Актывісты ў гадзіну пік на адной з ажыўленых транспартных развязак Берасця вывесілі банер з заклікам да адстаўкі дыктатара.
Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.
Актывісты такім чынам выказалі пратэст супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, а таксама падтрымалі палітвязня Юрыя Рубцова, асуджанага за падобны лозунг.
Нагадаем, новы працэс над гомельскім актывістам адбудзецца 27 траўня а 10.00 у судзе Пружанскага раёна.
Разбірацца ў крымінальнай справе паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэкса («ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі») будзе суддзя Мікалай Рэпіха. Максімальны прысуд, які можа пагражаць палітвязню паводле гэтага артыкула - пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.