BE RU EN

Марына Адамовіч: Мікалай Статкевіч рыхтуецца да этапу ў турму

  • 3.05.2015, 12:16

Заўтра ў шклоўскай калоніі адбудзецца суд над былым кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам, якога абвінавачваюць у «парушэнні рэжыму адбыцця пакарання».

Жонка палітвязня Марына Адамовіч атрымала тэлефанаванне ад яго як толькі ў калонію прыйшла інфармацыя аб аварыі, у якую яна трапіла некалькі дзён таму, паведамляе «Радыё Свабода».

Мікалай Статкевіч не мае ілюзій наконт суда, які адбудзецца ў панядзелак.

«Ён рыхтуецца да этапу з калоніі ў турму. Гэта значыць чакае, што суд зноў пагоршыць яму рэжым адбыцця пакарання. Паводле ўмоў строгага турэмнага рэжыму, які пагражае майму мужу, зняволены мае права на кароткатэрміновае спатканне раз у год і права на адну бандэроль», - распавяла Марына Адамовіч.

Пачатак суда над палітвязням запланаваны а 14:30.

Мікалай Статкевіч - адзіны з шасці затрыманых 19 снежня 2010 года кандыдатаў у прэзідэнты, каго да гэтага часу трымаюць за кратамі. Яго асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны