BE RU EN

Амапаўцы дубінкамі збілі фанатаў «Баранавічаў»

  • 4.05.2015, 12:33

Перад матчам «Баранавічы» - «Днепр» адбыўся канфлікт паміж АМАПам і фанатамі гаспадароў.

Як стала вядома Belultras.by, чарговы футбольны матч быў азмрочаны неадэкватнымі паводзінамі супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу. Перад матчам першай лігі чэмпіянату Беларусі ў футболе «Баранавічы» - «Днепр», супрацоўнікі міліцыі і АМАПа ўжылі дубінкі і ў жорсткай форме збівалі фанатаў «Баранавічаў», якіх у мітусні перад касамі прынялі за фанатаў «Дняпра». Відэа інцыдэнту змог засняць клубны аператар «Дняпра».

Пасля інцыдэнту усіх затрыманых адвезлі ў РАУС, дзе пратрымалі 5 гадзін і адпусцілі.

Апошнія навіны