BE RU EN

Графіці ў Менску: «Беларусь мае быць беларускай»

  • 9.05.2015, 19:31

Актывісты «Пошуга» намалявалі ў Менску графіці да 9 траўня.

Актывісты ініцыятывы «Пошуг» намалявалі ў Менску графіці, прысвечанае 9 траўня, і выказалі сваё меркаванне наконт гэтай даты, піша «Наша Ніва».

«Сёння ўся краіна чарговы раз «з будзільнікам» стане ўспамінаць тых, хто ваяваў на ўсім вядомай вайне. Сёння ўся краіна чарговы раз будзе казаць аб «незалежнасці». Сёння ўся краіна, як шалёная, пад грукат тракаў танкаў на парадзе ў цэнтры Менска будзе скаланаць паветра кулакамі і пагражаць «ворагам» ва ўсіх кірунках. Сёння ўся краіна чарговы раз у п'яным чадзе забудзе пра сапраўдны боль і слёзы вайны, у тытунёвым дыме заплюшчыць вочы і не ўбачыць, што ва ўсім свеце людзі далей гінуць за брудныя грошы, нафту, чужы дабрабыт і сытае жыццё тых, каму да нас няма ніякай справы, як няма справы і да нашай уяўнай «незалежнасці». Сёння ўся краіна чарговы раз плюне тры разы праз левае плячо і скажа: «Толькі б не было вайны...»

Апошнія навіны