BE RU EN

На вуліцах Берасця і Камянца расклеілі партрэты Юрыя Рубцова

  • 15.06.2015, 18:04

Партрэты палітвязня з'явіліся ў гарадах Берасцейскай вобласці.

На ўлётках, якія распаўсюдзілі актывісты, выяўлены Юры Рубцоў у футболцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь», праз якую ён і трапіў за краты. Як стала вядома charter97.org, партрэты былі расклееныя на цэнтральных вуліцах Берасця ды Камянца напярэдадні Дня салідарнасці.

Вязень сумлення Юры Рубцоў, актывіст з Гомеля, быў асуджаны судом Пружанскага раёна да двух гадоў пазбаўлення волі 28 траўня 2015 года. Гэта падоўжыла ягоны першапачатковы тэрмін, 18 месяцаў, да якога ён быў прысуджаны ў кастрычніку 2014 года за «абразу суддзі» (паводле артыкула 391 Крымінальнага кодэкса). Паводле версіі абвінавачвання, Юры Рубцоў адхіліў некалькі прапаноў працы ў адкрытай папраўчай установе ў Пружанскім раёне Берасцейскай вобласці, дзе адбываў першапачатковы тэрмін.

Юры Рубцоў абвінавачваўся ў парушэнні артыкула 415 Крымінальнага Кодэксу («Ухіленне ад адбыцця пакарання»), але сведкі на судзе заявілі, што ён не адмаўляўся працаваць у прынцыпе, але рабіў гэта на знак пратэсту супраць нізкага заробку ў турэмнай сістэме. Актывіст абскарджвае гэтую пастанову і цяпер утрымліваецца ў следчым ізалятары ў горадзе Баранавічы.

Апошнія навіны