Эдгарс Рынкявічс: Пагрозы Пуціна ядзернай зброяй вельмі небяспечныя
- 19.06.2015, 14:33
Праз «бразганне» ядзернай зброяй РФ, якое зладзіў Пуцін, стасункі Расеі з Захадам скаціліся да найгоршага стану з часоў Карыбскага крызісу.
Так ацаніў сітуацыю міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкявічс, паведамляе ZN.ua са спасылкай на The Times.
Дыпламат, чыя краіна устурбаваная сталымі вайсковымі правакацыямі з боку Расеі і вайны ва Украіне, мяркуе, што пагрозы Пуціна ядзернай зброяй вельмі небяспечныя.
«Я думаю, тое, што мы назіраем цяпер, гэта беспрэцэдэнтная сітуацыя з 1962 года, калі здарыўся Карыбскі крызіс», - нагадаў Рынкявічс аб 13-дзённай напрузе паміж Амерыкай і СССР, якая магло перарасці ў глабальную ядзерную вайну.
Латвія разам з іншымі краінамі Балтыі заклікае NATO рашуча адказаць на расейскія агрэсіўныя пагрозы ядзернай зброяй. У гэты ж час, Уладзімір Пуцін на гэтым тыдні паабяцаў узмацніць ядзерны арсенал РФ міжкантынентальнымі ракетамі.