Жыхары Наваполацка разбілі намётавы гарадок ля школы
- 3.06.2015, 9:32
Бацькі займалі чаргу, каб падаць заяву на паступленне іх дзяцей у першы клас і начавалі ў намётах.
Спісы спраўджваюць кожныя дзве гадзіны, паведамляе тэлеканал АНТ.
Месцаў у школе для першакласнікаў толькі 125. На адно месца прэтэндуюць двое дзяцей - гэта навучальная ўстанова найбліжэйшая да новых кварталаў. Вось і жылі ў намётавым мястэчку мамы, таты і нават бабулі.
«Дырэктар гэтай школы сказаў, што ніякіх ільгот ні для каго няма, усе стаяць па чарзе, вось і ўсё стаім, другі дзень, прасілі усіх разысціся, сказалі прыходзіць з раніцы, але мы наважылі, што лепш мы пастаім і кожны культурна па сваёй чаргі зойдзе», - сказала адна з іх.
Школа, якая выклікала павышаную цікавасць, - найбліжэйшая да новых кварталаў. У навакольных мікрараёнах пражываюць амаль 30% жыхароў усяго горада. На ўсіх ахвотных тут усяго пяць «першых» класаў. Педагогі разводзяць рукамі: выбар бацькоў для іх закон. Галоўны аргумент для мам і тат: крокавая даступнасць.