Справа Надзеі Саўчанкі накіраваная ў Данецкі суд пад Растовам
- 13.07.2015, 16:13
Крымінальная справа захопленай у палон 34-гадовай украінскай лётчыцы накіраваня ў суд горада Данецка Растоўскай вобласці.
Пра гэта паведамляе генпракуратура Расеі, паведамляе расейская служба BBC.
Надзею Саўчанку абвінавачваюць у забойстве дзвюх і больш асоб, замаху на забойства агульнанебяспечным спосабам, а таксама незаконным перасячэнні мяжы Расеі. Як паведаміў прадстаўнік ведамства Уладзімір Маркін, ёй пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.
Раней Следчы камітэт Расеі не дазволіў закрываць справу супраць Надзеі Саўчанкі, а таксама разглядаць яе ў Маскве і ў фармаце суда прысяжных.
Нагадаем, украінская лётчыца была выкрадзеная ў зоне баявых дзеянняў у Луганскай вобласці ў пачатку ліпеня 2014 года і вывезеная на тэрыторыю РФ. Цяпер яе трымаюць пад вартай у Маскве.