BE RU EN

Гомельскіх журналістаў затрымалі за расследаванне справы аб АЧС

  • 16.07.2015, 19:04

Журналісты Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй здымалі сюжэт пра выбух хваробы свіней у Рэчыцкім раёне.

Калі аб прысутнасці журналістаў даведаліся мясцовыя ўлады, «на трывогу» паднялі пракуратуру і ДАІ. Цяпер журналістаў трымаюць на вясковай дарозе ля вёскі Павалокі, паведамляе «Белсат».

«Мы падазраём, што ў гэтым раёне меў месца выбух чумы свіней, а ўлады ўсяляк хочуць гэтую справу замаўчаць. Памерлых ад хваробы свіней мясцовыя жыхары закапалі, а калі ў сельсавеце ўбачылі журналістаў, то адразу патэлефанавалі ў ДАІ і перадалі нумары нашага аўтамабіля. Мясцовыя чыноўнікі ўсяляк хочуць перашкодзіць нашай працы, а работнікі міліцыі патрабуюць аддаць флэшкі з відэазапісамі», - паведаміў журналіст Кастусь Жукоўскі.

Экіпаж ДАІ спыніў журналістаў на сельскай дарозе і больш за гадзіну «правярае дакументы».

Апошнія навіны