ВУП Беларусі абрынуўся на 3,3%
- 20.07.2015, 15:30
Такога абвалу ВУП у Беларусі не было з 1995 году.
У грашовым вымярэнні ВУП склаў 404,486 трлн рублёў, піша АФН.
У студзені ВУП знізіўся на 0,4%, за студзень-люты - на 0,6%, за студзень-сакавік - на 2,1%, за студзень-красавік - на 2,6%, студзень-травень - на 3, 0%.
Выпуск прамысловай прадукцыі склаў Br352,15 трлн, што на 7,4% менш, чым за аналагічны перыяд 2014 года. У параўнанні з траўнем прамысловая вытворчасць у чэрвені вырасла на 3,8%, у параўнанні з чэрвенем мінулага года прамысловая вытворчасць абвалілася на 5,9%
Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі павялічылася на 2,7% і склала Br42,12 трлн. Да траўня гэтага года рост склаў 39,7%, да чэрвеня мінулага года - 1,8%
За 6 месяцаў гэтага года ўведзена ў эксплуатацыю 2747,8 тысяч кв.м жылля, або на 1,4% больш, чым у студзені-чэрвені 2014 года. Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 13,5% да Br92,53 трлн.