BE RU EN

У Віцебску зафарбавалі партрэт Дацэнта з «Джэльтмэнаў удачы»

  • 20.07.2015, 19:34

Графіці з партрэтам Яўгена Лявонава, намаляванае на трансфарматарнай будцы на Смаленскай вуліцы ў Віцебску, зафарбавалі.

Са слоў відавочцаў, зафарбоўвалі малюнак супрацоўнікі Віцебскіх электрычных сетак, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Графіці з Лявонавым было створанае віцебскай стрыт-арт-камандай «HoodGraff» у канцы траўня. Твор выклікаў неадназначную рэакцыю ў грамадстве. Вандалы неаднаразова псавалі малюнак, некалькі разоў яго аднаўлялі, аднак, відавочна, арганізацыя, якая эксплуатуе будынак, на якім было графіці, наважыла пакласці канец гэтай вайне канцэпцый.

Апошнія навіны