Дзень нараджэння Мікалая Статкевіча адзначылі салютам
- 14.08.2015, 20:26
У дзень нараджэння палітвязня Мікалая Статкевіча, у ягоны гонар над турмой прагрымеў салют.
Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» жонка палітвязня Марына Адамовіч.
«У Магілёве залева і віхура, але гэта не спыніла тых, хто ведаў, што рабіць. Не сумняваюся, што Мікалай чуў і, магчыма, нешта бачыў. І ён, пэўна, чуў, як яго віншавалі там», - піша Марына Адамовіч.
Ужо чацвёрты год запар над магілёўскай турмой № 4, дзе ўжо другі тэрмін утрымліваецца кандыдат у прэзідэнты на мінулых «выбарах» Мікалай Статкевіч, у дзень ягонага нараджэння грыміць салют. Нават непагадзь, якая разышлася ў гэты дзень над Магілёвам, не стрымала людзей, якія такім чынам штогод выказваюць сваю павагу да палітвязня, піша statkevich.org.