Дэвальвацыя беларускага рубля за год дасягнула 70%
- 22.08.2015, 11:31
У менскіх абменніках пачалі прадаваць еўра па 19 400 рублёў.
На Беларускай валютна-фондавай біржы субота і нядзеля - выхадныя дні. Але банкі працягваюць карэктаваць курсы валют у абменніках.
У параўнанні з пятніцай еўра падаражэў нязначна, але цяпер курс продажу гэтай валюты амаль ва ўсіх банках пераваліў за 19 000 рублёў. Выключэнне адно - «Беларускі народны банк» дэкларуе, што прадае еўра за 18980 рублёў. У іншых банках курс распасціраецца аж да 19400 рублёў («БПС-Сбербанк»), піша «Наша Нiва».
Падобная сітуацыя і з далярам. Адзінкавыя банкі гатовыя прадаваць амерыканскую валюту танней за 17000 рублёў. Сярод іх «БСБ-Банк», «Беларусбанк» (па 16950 рублёў). У іншых курс даходзіць да 17200 («БПС-Сбербанк).
Усяго ж за апошнія тры месяцы еўра і даляр падаражэлі на 20%. А калі браць перыяд апошніх 12 месяцаў - то на 70%.