BE RU EN

Ярмошына ў паніцы праз байкот

  • 22.08.2015, 12:33

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына баіцца, што беларусы не прыйдуць на ейныя «выбары».

«Меркаваць магчымым і мэтазгодным вядзенне перадвыбарнай агітацыі, накіраванай на зрыў выбараў, - нонсэнс, гэта супярэчыць духу закона і літары закону. Выбары - гэта дарагое дзяржаўнае мерапрыемства, ад яго залежыць лёс краіны, і зрываць яго толькі таму, што выбары камусьці не падабаюцца альбо не падабаецца спіс кандыдатаў, проста безадказна. Дзяржавы не павінны дапускаць такое», - мяркуе старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Паводле ейных слоў, раней у беларускім заканадаўстве была норма, якая прадугледжвала магчымасць вядзення агітацыі як за ўдзел у выбарах, так і супраць іх, паведамляе БелТА.

«Цяпер магчымая агітацыя толькі за ўдзел у выбарах альбо за канкрэтных кандыдатаў. Агітацыя, накіраваная на зрыў выбараў, гэта значыць на іх байкот, з'яўляецца незаконнай і можа карацца адміністрацыйнай адказнасцю. Калі кандыдаты (альбо іх давераныя асобы) будуць займацца падобнай агітацыяй, можна страціць нават рэгістрацыю кандыдата ў прэзідэнты. Гэта абсалютна правамерная норма», - заўважыла Лідзія Ярмошына.

«Ды і само азначэнне перадвыбарчай агітацыі ўважае заклік да ўдзелу ў выбарах, галасавання за таго ці іншага кандыдата. Калі мы не можам прымушаць выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах (як робяць некаторыя цалкам развітыя дзяржавы, дзе ў адваротным выпадку людзі могуць панесці адміністрацыйную адказнасць), то, прынамсі, дзейнасць, накіраваную на зрыў выбараў, вядома, трэба спыняць», - дадала старшыня ЦВК.

Нагадаем, з 1996 года ні адны выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. За фальсіфікацыю вынікаў выбараў з 2004 года кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына (пасля выбараў 2010 года - разам з амаль двума сотнямі беларускімі чыноўнікамі) з'яўляецца неўяздной у краіны Еўразвяза і ЗША.

Палажэнні Выбарчага кодэкса ў частцы забароны прызыву да байкоту «выбараў» супярэчаць Канвенцыі СНД «Аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод».

Грамадзяне нашай краіны маюць поўнае права бесперашкодна ажыццяўляць свае выбарчыя правы ў тым ліку ў форме байкоту выбараў і заклікаў да яго.

Дзейнасць асоб і органаў, якія будуць перашкаджаць у вольным ажыццяўленні такіх правоў, у тым ліку шляхам затрыманняў, запалохванняў, ды іншых формаў прыгнёту, будзе супярэчыць дзеючаму заканадаўству і павінна пацягнуць вызначаную законам адказнасць.

Апошнія навіны