Бацька Мікалая Дзядка: Дзяжурны турмы павіншаваў і сказаў чакаць
- 22.08.2015, 20:24
Мікалай едзе ў Менск цягніком «Магілёў-Горадня», які прыбывае ў сталіцу ў 23.38.
Пра гэта бацька палітвязня Мікалая Дзядка Аляксандр Дзядок паведаміў "Радыё Свабода".
«Я тэлефанаваў дзяжурнаму калоніі, ён нічога аб вызваленні не сказаў, але нас павіншаваў з вызваленнем і сказаў, каб чакалі. Вось і чакаем, магчыма, Мікалай неяк выйдзе на сувязь найбліжэйшым часам», - распавёў Аляксандр Дзядок.
Мікалай Дзядок знаходзіцца ў магілёўскай турме, апошнія некалькі месяцаў правёў у адзіночцы ў памяшканні крытага тыпу. Са слоў Аляксандра Дзядка, на днях ён атрымаў ліст ад сына, у якім нічога не было пра хуткае вызваленне.